Улады Пензенскай вобласці высвятляюць, ці з'яўлялася грамадзянкай Беларусі жанчына, якая памерла ў пячоры ў часе добраахвотнага зняволення. 16 траўня ў Бекаўскім раёне былі эксгумаваныя целы двух памерлых сектантак, і іншыя сцвярджаюць, што адна з іх была грамадзянкай нашай краіны.
Жанчына памерлі яшчэ 5 месяцаў таму. Целы адпраўленыя на экспертызу.
Сёння раніцай апошнія дзевяць чалавек, якія заставаліся ў падземным сховішчы, вышлі на паверхню.
Нагадаем, 35 чалавек у лістападзе 2007 года сышлі пад зямлю у Пензенскай вобласці і збіраліся заставацца там да траўня, калі наступіць канец свету. 24 чалавекі, у тым ліку чацвёра дзяцей, напрыканцы сакавіка - пачатку красавіка пакінулі пячору і жылі ў сяле Мікольскае. Пяцёра грамадзян Беларусі, якія знаходзіліся сярод пензенскіх пустэльнікаў, 18 красавіка былі дэпартаваныя на радзіму.





