17-05, 16:43

Па справе аб "жывым шчыце" перад судом паўстануць два інспектары ДАІ

Па справе аб "жывым шчыце" перад судом паўстануць толькі два інспектары ДАІ. Разглядаць справу будзе суд Мінскага раёна, і хутчэй за ўсё, разгляд пачнецца ў сярэдзіне наступнага тыдня. 

У дачыненні да яшчэ двух супрацоўнікаў ДАІ крымінальная справа спыненая, паколькі пракуратура не знайшла ў гэтых дзеяннях складу злачынства – яны прыбылі на месца здарэння, калі п'яны кіроўца быў ужо спынены.

Адвакатка Вера Страмкоўская, якая прадстаўляе інтарэсы шасці чалавек, пацярпелых у выніку здарэння, адзначыла, што "усе шасцёра падалі грамадзянскі пазоў супраць ДАІ на суму 50 млн. рублёў кожны ў якасці пакрыцця маральнага урону. Цяпер працягваецца вышук Рамана Менцюка, які 14 сакавіка кіраваў аўтамабілем – для яго затрымання міліцыянты стварылі "жывы шчыт” з прыватных машын. П’яны кіроўца, не спыніўся і пратараніў ланцуг машын, у якіх былі людзі.

Артыкул, па якім супраць Менцюка ўзбуджаная крымінальная справа, прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя