17-05, 17:54

Беларускіх сектантаў увечары адправяць у Брэст

Сёння вырашаецца пытанне аб адпраўцы да месца жыхарства ў Брэсцкую вобласць беларускіх сектантаў, якія былі дастаўленыя раніцай з Пензенскай вобласці Расіі ў Оршу. У гэтых людзей пры сабе няма грошай.

Мяркуецца, што ў Брэст шасцёра беларусаў, у тым ліку сям’я з двума дзецьмі, адправяцца на цягніку прыкладна а 18 гадзіне. 

У дарозе іх будуць суправаджаць супрацоўнікі транспартнай міліцыі.

Беларускія грамадзяне былі дэпартаваныя з Расіі па рашэнні Бэкаўсага райсуду. 16 траўня іх прызналі вінаватымі ў парушэнне замежнікамі правілаў уезду ў Расію альбо рэжыму знаходжання ў Расійскай Федэрацыі. Суд пастанавіў таксама спагнаць штраф у 2,5 тыс. рублёў з кожнага з дарослых грамадзян.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя