17-05, 18:26

Пракуратура высвятляе абставіны падзення паветранага шара ў Мінскім раёне

Прычыны падзення паветранага шара ў Мінскім раёне, у выніку якога загінулі два чалавекі і яшчэ два атрымалі траўмы, высвятляюць транспартная пракуратура і дэпартамент па авіяцыі Мінтранса. 

Надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні ўвечары ў вёсцы Семкава. Шар узняўся ў паветра на Мінскам моры. У кошыку знаходзіліся чатыры чалавекі: інструктар, мужчына-прадпрымальнік, жанчына і яе васьмігадовая дачка. Падчас палёту шар сутыкнуўся з жылымі дамамі, і з кошыка выпалі інструктар і дзіця. Яны шпіталізаваныя. Праляцеўшы яшчэ каля 400 метраў), шар стукнуўся аб зямлю, і падарваліся балоны з газам. У выніку загінулі 2 чалавекі .
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя