У Брэсце затрыманы грамадзянін Германіі, у якога знойдзена 16,3 грама амфетаміну.
Як паведаміў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі УУС Брэсцкага аблвыканкама Алег Царык, грамадзяніна Германіі затрымалі 28 чэрвеня ў пункце пропуску "Варшаўскі мост". Амфетамін быў знойдзены ў аўтамабілі, у якім ён накіроўваўся ў Беларусь. Грамадзянін Германіі затрыманы, у дачыненні да яго распачата справа на падставе ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў), паведамляе БелаПАН.






