03-07, 13:45

Аўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у аварыю ў Крыме

Пад Феадосіяй у аварыю трапіў аўтобус з беларускімі турыстамі, якія вярталіся з адпачынку на радзіму.

Як паведаміла агенцтва Новы Рэгіён — Крым са спасылкай на прэс-службу ДАІ Крыма, аварыя адбылася ўвечары 2 ліпеня ў раёне вёскі Уладзіславаўка. Легкавы аўтамабіль "Чэры Амулет", якім кіраваў 21-гадовы жыхар Феадосіі, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтобусам "Сетра". У ім знаходзіліся 10 пасажыраў, ніхто з якіх не пацярпеў. Не атрымаў пашкоджанняў і вадзіцель аўтобуса.

Аднак у выніку сутыкнення вадзіцель легкавога аўтамабіля загінуў на месцы, а двое яго пасажыраў дастаўлены ў бальніцу з чэрапна-мазгавымі траўмамі і ранамі на твары, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя