04-07, 17:56

Па выбуху вядуць расследванне ўсе спецслужбы Беларусі

Расследаваннем крымінальнай справы па факце выбуху ў Мінску займаюцца органы ўнутраных спраў, пракуратура і Камітэт дзяржбяспекі. Пра гэта заявіў, выступаючы па Першым тэлеканале, кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў.

Міністр пацвердзіў, што ў выніку выбуху пацярпелі прыблізна 50 чалавек. Тры з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, 10 — ужо выпісаны з бальніц.

Цяпер праводзіцца экспертыза другой — неразарванай — самаробнай выбуховай прылады, якая, паводле слоў У.Навумава, была знойдзена на месцы здарэння "дзякуючы дзеянням праваахоўных органаў і пільнасці грамадзян". Як паведаміў міністр, другая выбуховая прылада "мае дастаткова шмат слядоў", што дае надзею на найхутчэйшае ўстанаўленне злачынцаў.

У.Навумаў
падкрэсліў, што "сітуацыя знаходзіцца пад кантролем" і святкаванні з нагоды Дня незалежнасці Беларусі "будуць працягвацца ў спакойным, стабільным рэжыме", паведамляе БелаПАН.

 
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя