08-08, 15:02

У Гомелі з абменнага пункта банка "Залаты талер" невядомы выкраў валюту

7 жніўня распачата крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які абакраў у Гомелі абменны пункт банка "Залаты талер".

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, паведамленне ў міліцыю паступіла ад дырэктара філіяла банка. Ён заявіў, што 7 жніўня з 14.00 да 14.30 невядомы, падабраўшы ключы, пранік у абменны пункт банка, размешчаны па вуліцы Каменшчыкава, адкуль выкраў 8 тыс. 725 долараў, больш як 1 тыс. еўра, 70 тыс. расійскіх рублёў, 300 украінскіх грыўнаў і 9 млн. беларускі рублёў. Абменны пункт ахоўнай сігналізацыяй і відэаназіраннем абсталяваны не быў. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць расследаванне і неабходныя мерапрыемствы па ўстанаўленні асобы рабаўніка, паведамляе БелаПАН.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя