05-09, 15:08

У Мінску адкрыецца офіс Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў

Субрэгіянальны офіс Еўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусветнай федэрацыі прафсаюзаў (ЕРБ СФП) будзе адкрыты ў Мінску. Адпаведнае рашэнне замацавана ў рэзалюцыі "Аб супрацоўніцтве і міжнароднай прафсаюзнай салідарнасці", якую сёння ў Мінску прынялі старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік і члены дэлегацыі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СФП на чале з каардынатарам бюро Клеантэсам Клеантусам.

"Адкрыццё субрэгіянальнага офіса Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СФП у Мінску дасць магчымасць адкрыць прамыя зносіны з дзяржавамі і прафсаюзнымі цэнтрамі Еўропы", - адзначыў Леанід Козік. Паводле яго слоў, у бліжэйшы час будзе вызначаны статус і паўнамоцтвы офіса, які, магчыма, будзе знаходзіцца ў будынку ФПБ.

Леанід Козік таксама паведаміў, што згодна з рэзалюцыяй ЕРБ СФП і ФПБ абавязуюцца садзейнічаць падтрыманню інтарэсаў членскіх арганізацый і аказваць узаемную дапамогу ў рамках міжнароднага прафсаюзнага руху.

Акрамя гэтага, члены дэлегацыі Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СФП і старшыня ФПБ дамовіліся аб правядзенні ў Мінску ў красавіку 2009 года сумеснага семінара з удзелам прадстаўнікоў прафсаюзаў Еўропы, паведамляе БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя