05-09, 17:34

На матчы паміж Грузіяй і Расіяй раздаюць расійскія сцягі

На матчы зборных Расеі і Грузіі пачалася арганізаваная раздача дзяржаўных сцягоў Расеі заўзятарам.

Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі’97 самі заўзятары, сцягі раздаюць невядомыя людзі ў цывільным, яны не прадстаўляюцца, не паказваюць дакументы.

Адборачны матч чэмпіяната Еўропы-2009 сярод моладзі Расея - Грузія павінен быў адбыцца ў Маскве, на стадыёне імя Эдуарда Стральцова, аднак рашэннем камісіі ЎЕФА па надзвычайных сітуацыях быў перанесены на нейтральнае поле.

Расейскі футбольны саюз абраў для правядзення спаборніцтва менскі стадыён "Трактар". Афіцыйнае пацверджанне ЎЕФА аб пераносе матча ў Менск прыйшло ў РФС 2 верасня, паведамляе Хартыя-97

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя