У суботу напрыканцы гала-канцэрту студэнты-каліноўцы Аляксей Трубкін ды Ігар Шчыкарэвіч выйшлі да сцэны з двухметровым бел-чырвона-белым сцягам. Але прастаяць хлопцы здолелі толькі паўхвіліны.
Ахоўнікі імпрэзы схапілі іх і паспрабавалі вывесці з залі. Аднак юнакі ў адказ селі на падлогу і адмовіліся выйсці самастойна. Тым не менш, пасля хвіліннай патасоўкі на вачах у гледачоў шасцёра ахоўнікаў пад выступ ансамбля “Свята” вынеслі каліноўцаў на руках. Пры гэтым хлопцы працягвалі размахваць сцягам.
Цікава, што інцыдэнт адбыўся ў прысутнасці беларускага амбасадара ў Польшчы Паўла Латушкі, міністра культуры Уладзіміра Матвейчука ды ўсіх консулаў.
Адразу пасля выхада з залі хлопцы былі вызваленыя.
Паглядзець відэа гэтага здарэння можна тут.
Аляксандр БУРАКОЎ




