26-гадовы мужчына загінуў у выніку абвалу 15-метровай цэглавай сцяны падчас будоўлі гандлёвага цэнтру ў польскім горадзе Беласток. Яго калегу пажарнікі змаглі выратаваць.
Як паведамляе тэлеканал TVN24, не выключана, што пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ людзі.




