27-01, 13:02

На гродзенскім напрамку на польска-беларускай мяжы чарга грузавікоў дасягае 7 кіламетраў

Аўтар: Міхась АНДРАСЮК

Машыны чакаюць мытнага афармлення на памежным пераходзе “Баброўнікі – Бераставіца” па 22-24 гадзіны. Гэткая ж сітуацыя і на пераходзе “Кузніца Беластоцкая – Брузгі”.

З-за страйку польскіх мытнікаў, якія патрабуюць падвышэння заробку, на пераходах з польскага боку працуюць па 2 чалавекі.

Кіроўцы фураў спадзяюцца, што сітуацыя выправіцца ў панядзелак, бо ёсць інфармацыя пра прызначаныя на 28 студзеня перамовы мытнікаў з прадстаўнікамі ўраду.

Варта дадаць, што найбуйнейшы памежны пераход “Казловічы” паміж Беларуссю і Польшчай сёння ўвогуле быў зачынены з-за страйку польскіх мытнікаў. Чэргі на гэтым пераходзе з польскага боку дасягалі 60 кіламетраў.

Беларускія мытнікі прагназуюць рост чэргаў і на астатніх польска-беларускіх пераходах, таму заклікаюць перавозчыкаў накіроўвацца праз Літву.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя