Польскія памежнікі не будуць прымяняць санкцыяў да кіроўцаў, якія прымушаны стаяць на ўсходняй польскай мяжы ды ў якіх па гэтай прычыне пратэрмінаваліся візы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Памежнай варты Польшчы капітан Яцэк Соньта.
“Мы разумеем, што грамадзяне, якія не па сваёй віне аказаліся ў складаных і неспадзяваных абставінах, не могуць адказваць за тое, што адбываецца на мяжы. Таму нашыя супрацоўнікі не будуць прымяняць санкцыяў да вадзіцеляў, якія трапілі ў непрадказальную сітуацыю”, - сказаў ён. //Польскае радыё для замежжа




