29-01, 12:12

“Сто дзён” знаўцаў беларускай мовы

У польскiх гарадках Бельску Падляскiм i Гайнаўцы прайшлi ўрачыстыя вечары выпускнiкоў агульнаадукацыйных лiцэяў з дадатковым навучаннем беларускай мовы.

Так, сёлета Гайнаўскi лiцэй, якi, дарэчы, заняў летась 30-е месца ў рэйтынгу лiцэяў Польшчы, заканчвае навучанне 120 вучняў. У Бельскiм лiцэi беларускую мову ў пяцi выпускных класах вывучаюць 164 вучнi, а сам лiцэй у рэйтынгу знаходзiцца на 45-ым месцы.

Вечары знаўцаў беларускай мовы атрымалi назву “Сто дзён” i праводзяцца штогод напярэдаднi выпускных экзаменаў. Днямi ў госцi да навучэнцаў завiталi былыя выпускнiкi лiцэяў, кiраўнiкi органаў мясцовага самакiравання, ганаровыя госцi, прадстаўнiкi рэгiянальных СМІ.

Сярод запрошаных былi пасол Беларусi ў Польшчы Павел Латушка i генконсул Беларусi ў Беластоку Мiхаiл Аляксейчык. Яны пажадалi выпускнiкам паспяховай здачы экзаменаў, а кiраўнiцтва i настаўнiкаў лiцэяў падзякавалi за высокi ўзровень арганiзацыi навучання, падтрымку беларускай мовы i культуры, захаванне беларускiх традыцый. Дыпламаты перадалi лiцэям бiблiятэчкi (па 100 кнiг) вучэбна-метадычнай лiтаратуры. // “Звязда”

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя