11-04, 10:09

Выставы ў Брэсце: ад мёду да метафізікі

У Брэсце з 11 па 20 красавіка адбудзецца выстава “Свята мёда і здароўя”, на якой будзе прадстаўлены гэты салодкі і карысны прадукт з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Гэтым разам выстава пройдзе ў Палацы прафсаюзаў па вуліцы Маскоўская.

Лепшы мёд пчаляроў Беларусі, а таксама Каўказа і горнага Алтая можна будзе паспрабаваць і, вядома, купіць. У рамках выставы будуць арганізаваныя тэматычныя мерапрыемствы – “Дзіцячы дзень” з рознымі конкурсамі і гульнямі для малых, “Блаславёны мёд” з хрысціянскімі спевамі і шматлікае іншае.

Таксама 11 красавіка ў 17.00 у кінатэатры “Беларусь” адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фотавыставы “Метафізічныя гарады”, падрыхтаванай беларускім бокам сумесна з Італьянскім інстытутам культуры. Выстава ўяўляе сабою фотавандроўку па гарадах сучаснай Італіі. У цырымоніі адкрыцця прыме удзел Амбасадар Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Нарберта Капэла.
 

 

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя