11-04, 10:58

У Брэсце знішчылі гістарычны брук

Падчас рэканструкцыі вуліцы Савецкай рабочыя ліквідавалі гістарычны брук, які знаходзіўся пад асфальтам і старой пліткай.

Сёння працы ў гэтай частцы Брэста праводзяцца фактычна ў парушэнне заканадаўства, паколькі, паводле пастановы Савета Міністраў ад 22 траўня 2002 года, зямельныя працы ў гістарычнай зоне павінны быць спалучаныя з археалагічнымі даследаваннямі.

Зараз амаль паўсюдна ў горадзе імкнуцца захаваць частку старога і рэканструкцыю вуліц вядуць у гістарычным стылі. Тут жа, хутчэй за ўсё, пакладуць сучасную айчынную плітку. А, між тым, па тым бруку, па яго муроўцы археолагі вызначаюць тэхналогію продкаў, якая можа быць адрознай, скажам, ад агульнапрынятай у тыя часіны.
 

Радыё Рацыя

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя