09-05, 11:03

Кветкі ў памяць абаронцаў Радзімы – па-за законам

8 траўня прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл Брэсцкай вобласці ў складзе дэлегацый ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), Партыі камуністаў Беларускай, Аб'яднанай грамадзянскай партыі, прадстаўнікоў Свабоднага прафсаюзу Беларускага і прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці ўсклалі пунсовыя ружы да мемарыяльных пліт і Вечнага агню ў Брэсцкай крэпасці, ушанаваўшы памяць ваяроў, загінулых падчас Другой Сусветнай вайны.

Ва ўскладанні кветак, што ўжо стала традыцыяй, прыняў удзел сустаршыня Аб'яднаных дэмакратычных сіл, выканаўца абавязкаў старшыні БСДП Анатоль Ляўковіч і госць з Мінска, рэдактар газеты “Таварыш” Сяргей Вазняк.

Жалобная хвіліна пад зарэгістраванымі ў Міністэрстве юстыцыі сцягамі была азмрочаная прадстаўнікамі спецназу на чале з кіраўніком МУС Ленінскага раёна Брэста Васілём Карпінчыкам, які спрабаваў угледзець у факце ўскладання кветак абаронцам Радзімы парушэнне грамадскага парадку, паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной арганізацыі БСДП.

Ускладанне кветак у Брэсцкай крэпасці - гэта заключны акорд традыцыйных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню аб'яднанай Еўропы і Дню Перамогі, якія па ініцыятыве Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП, праводзяцца ў горадзе над Бугам восьмы год. На спартовых пляцоўках горада праходзяць спаборніцтвы па міні-футболу сярод каманд Швецыі (з камандай БСДП), Швейцарыі (ПБНФ), Англіі (АГП), Нарвегіі (СПБ), Польшчы (РЭП), Іспаніі (моладзь ПБНФ). Кожная каманда абрала сабе краіну і яе тэрыторыю, куды і запрашае на таварыскія сустрэчы суседзяў з Еўрасаюза. Фінал сустрэч, які зацягнуўся з-за непагадзі, па індывідуальным заліку згуляных партый пройдзе да 19 траўня. У спаборніцтвах удзельнічаюць больш 60 чалавек.

Наперадзе спаборніцтвы па стрыт-болу, пляжнаму валейболу і міні-футболу, прысвечаныя Дню правоў дзіцяці.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя