10-05, 15:28

Святкаванне Дня Перамогі прайшло ў Брэсцкай вобласці без вялікіх інцыдэнтаў

Салют у Брэсцкай крэпасці назіралі некалькі тысяч гледачоў, з улікам памылак мінулых гадоў сёлета ў крэпасць прапускалі людзей невялікімі партыямі, каб не было пагрозы цісканіны. Забаранілі таксама ладзіць застоллі на газонах паблізу крэпасці.

Жыхары Пінска, тым часам, святкавалі ў гарадскім парку, а над горадам замест салюта з’явіўся бел-чырвона-белы сцяг. Паводле відавочцаў, запушчаны на балоніках бел-чырвона-белы сцяг зрабіў уражанне на людзй не меншае, чым салют у Брэсце. Міліцыянты не паспелі адрэагаваць і не шукалі тых, хто гэта зрабіў. Моцны вецер падхапіў сцяг і панёс яго над горадам.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя