12-05, 10:18

У Кобрыне будзе аквапарк

У Кобрыне вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве першага ў Брэсцкай вобласці аквапарку. 

Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Кобрынскага райвыканкама Анатоль Данілюк, ужо вызначана месца для гэтага фізкультурна-аздараўленчага аб'екта — у раёне вуліцы Першамайскай на беразе ракі Мухавец, дзе цяпер рыхтуецца будаўнічая пляцоўка. Праведзены тэндэр сярод будаўнічых арганізацый і па яго выніках з будтрэстам № 2 Пінска заключаны дагавор на вытворчасць будаўніча-мантажных работ.

"Пачатак будаўніцтва намечаны на май гэтага года. Плануецца, што восенню 2009 года аб'ект будзе ўведзены ў эксплуатацыю. Ён будзе пабудаваны па праекце аквапарку, што дзейнічае ў Гродзенскай вобласці. У яго ўвойдуць басейн з воднымі атракцыёнамі, зала з рускай лазняй і саунай, а таксама залы: лячэбнай фізкультуры, гразевых працэдур, масажны кабінет, зімовы сад, і шэраг іншых памяшканняў", — зазначыў А.Данілюк.

Паводле яго слоў, на ўзвядзенні аквапарку плануецца асвоіць каля 25 млрд. рублёў крэдытных рэсурсаў Нацыянальнага банка. //БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя