03-07, 19:27

Новы экспанат у Брэскім музеі чыгуначнай тэхнікі

Калекцыя музея чыгуначнай тэхнікі, адчыненага ў 2002 годзе папоўнілася яшчэ адным рарытэтам - бронепляцоўкай.

Брэскі музей з'яўляецца самым буйным з падобных ва Ўсходняй Еўропе, у ім прадстаўлена каля 150 экспанатаў, сярод якіх унікальныя экзэмпляры, якія захаваліся ў адзінкавым ліку і курсавалі па дарогах Беларусі, Расіі і Савецкага Саюза - ад генеральскага вагона часоў Расійскай імперыі да магутных паравозаў. Прадстаўленыя і дапаможныя лакаматывы (снегаачышчальнікі, рэйкаўкладчыкі і гэтак далей). Падобных экспанатаў практычна не захавалася. Таму дадзеная бронепляцоўка з'яўляецца наглядным прыкладам ваеннай чыгуначнай тэхнікі часоў 2-ой сусветнай вайны.

 

Паша БЯРОЗАВЫ, РАДЫЁ РАЦЫЯ, БРЭСТ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя