03-07, 19:44

Беларускія журналісты зладзілі падарожжа па Палессі

Грамадскае аб'яднанне "Беларуская асацыяцыя журналістаў" у межах школы маладога лідэра, 30 чэрвеня арганізавала для журналістаў-сябраў арганізацыі і прадстаўніка Міжнароднай федэрацыі журналістаў прэс-тур па Палескаму краю.

Турысты-журналісты наведалі мястэчка Лагішын, тут у мясцовым касцёле размешчана адна з галоўных каштоўнасцей беларускіх каталікоў ікона "Лагішынскай божай маці", у мястэчку Моталь, дзе здаўна жыло шмат габрэяў, да таго ж там нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраіля Хаім Вейцман, наведалі Музей народнага майстэрства. Адметны непаўторны каларыт і ўклад жыцця захавала вёска Кудрычы Пінскага раёна, пасярод балотаў і рэк у далечыні ад вялікіх гарадоў жыхары вёскі да гэтага часу захавалі традыцыі нашых продкаў, карыстаюцца ўласназробленнымі прыладамі працы, ад хаты да хаты пераязджаюць на самаробных лодках і асабліва не турбуюцца як і чым жыве зараз краіна.

Не менш цікавым для журналістаў было наведванне вёскі Стрэльна, адметнай Музеям народнай медыцыны "Бабуліны вышкі". На даху мясцовага Дома культуры сярод духмянага водару траваў прадстаўлены прыклады лекавых раслін, якімі з даўніх часоў карыстаюцца для лячэння розных хвароб на Палессі.

Беларусь, краіна не вельмі багатая адметнай архітэктурнай спадчынай, таму нам трэба папулірызаваць і развіваць турызм на аснове прыроднага багацця краіны, і Палессе гэта адзін з такіх куткоў, які яшчэ хавае шмат нераскрытых таямніц.

 

Паша БЯРОЗАВЫ, РАДЫЁ РАЦЫЯ, БРЭСТ

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя