Некалькі тысячаў долараў павінен выплаціць настаяцель Свята-Міхайлаўскага храма-помніка пратаірэй Андрэй Бялянка. За дзве скультпуры з чалавечы рост святар павінен разлічыцца да 2010 года. Першую частку пазыкі трэба аддаць у гэтым годзе. Такія тэрміны вызначыла фірма-вытворца.
Як распавёў Рацыі Андрэй Бялянка, першая скульптура - гэта выява Архістраціга Міхаіла, з ім звязаны цуд у месцы Хонях у першых стагоддзях хрысціянства. Архістраціг спусціўся з неба і выратаваў будынак храма і хрысціян, якія знаходзіліся ў ім. Другая скульптура - выява анёла-ахоўніка. Яна будзе ўсталявана над дошкай з імёнамі пажарнікаў-герояў, хлопцаў, якія ў 1986 годзе першымі кінуліся тушыць палаючы рэактар на ЧАЭС. Абедзве скульптуры дастаўленыя на двор храма і хутка будуць усталяваныя там.
Павел КАТВІЦКІ




