Прыпяць ужо даўно выслабанiлася ад лядовага палону, i на яе берагi выйшлi аматары юшкi. Адным садзейнiчае ўдача, другiм — не. I тады хто-нiхто выказвае сваё незадавальненне, стараючыся заняць прывабнае для лоўлi плотак ды акунёў месца iншага рыбака.
Так здарылася ў Нароўлi, дзе памiж двума мужыкамi ўзнiкла з-за гэтага рукапашная. I адзiн з iх пусцiў у ход нож, у вынiку чаго "непрыяцель" з ранай жывата трапiў у бальнiцу. Узбуджана крымiнальная справа. //“Звязда”




