Незвычайная паслуга з'явілася ў гомельскім ізалятары для адміністрацыйных затрыманых. Па патрабаванні мясцовых праваабаронцаў у турме быў усталяваны тэлефонны аўтамат.
Першым яго карыстальнікам стаў затрыманы на 10 сутак за раздачу улётак на Дзень Волі гомельскі маладафронтавец Андрэй Цянюта. Актывіст кажа, што з таксафону, які дарэчы мае сучасны выгляд і дазваляе тэлефанаваць нават за межы Беларусі, толькі за ўчарашні дзень ён зрабіў некалькі дзесяткаў званкоў. У асноўным, сваім бацькам і паплечнікам.
Ігар ОЛІН




