Пра здарэнне распавёў начальнік аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Алег Бартнеўскі. Па яго словах, калі пры канцы працоўнага дня чыноўнікі пачулі шум у падвясной столі, то падумалі пра палтэргейст.
Па ўсім, вавёрка забегла туды праз вентыляцыйную адтуліну з парку, які знаходзіцца побач.
Паколькі вавёрка магла перагрызці электраправады, вырашылі выклікаць супрацоўнікаў МНС. Яны трохі разабралі столь, паставілі да яе лесвіцу і насыпалі семак. Тая і спусцілася сама – з’ела семкі ды збегла ў парк. //"Беларускія навіны"




