02-04, 20:32

Пад Гомелем разбіўся самалёт

2 красавіка прыкладна ў 15.40 у Гомельскім раёне на тэрыторыі аэрапорта "Гомель" упаў двухмесны лёгкі мнагамэтавы самалёт "Авіятыка-МАІ-890У". 

Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, самалёт, што належыць ААТ "Гомельхімсэрвіс", здзяйсняў вучэбны палёт. На борце знаходзіліся камандзір судна і пілот. У выніку падзення камандзір самалёта, 1960 года нараджэння, атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, удар пазваночніка, страсенне мозгу. У пілота, 1966 года нараджэння, — траўмы галавы, нагі і шматлікія ўдары. Абодва лётчыкі дастаўлены ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу. //БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя