02-05, 13:23

У Жлобіне затрымалі расійскія амфетаміны і “экстазі”

1 траўня супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС затрымалі ў Жлобіне жыхарку Санкт-Пецярбурга 1951 года нараджэння, якая даставіла ў райцэнтр партыю амфетаміну і таблетак “экстазі”.

Паводле прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама, у пакеце з прадуктамі ў жанчыны знойдзена 150 таблетак бела-шэрага колеру і 50 грамаў белага парашку. Таблеткі, згодна з паказаннямі экспертызы, з'яўляюцца сінтэтычным наркотыкам “экстазі”, а парашок - псіхатропным рэчывам амфетамінам.

Жыхарка Санкт-Пецярбурга затрымана, праводзіцца праверка.

1 траўня ў Жлобіне былі таксама затрыманы два мясцовыя жыхары 1979 і 1980 гадоў нараджэння, якія ў красавіку рэалізавалі жанчыне 46 таблетак “экстазі” і больш за 9 грамаў амфетаміну. У дачыненні да маладых людзей распачата крымінальная справа. // БелаПАН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя