На тэрыторыі, якая належыць Гродзенскаму памежнаму атраду, адбываецца хросны ход з абразом Божай Маці Жыровіцкай, прысвечаны 90-годдзю памежных войскаў Беларусі.
Акцыя праводзіцца ў межах супрацоўніцтва паміж органамі памежнай службы і Беларускай праваслаўнаю царквою і пройдзе ўздоўж дзяржаўнай мяжы. Хросны ход пачаўся ў вёсцы Доргунь на цырымоніі адкрыцця помніка памежнікам 86-га Аўгустоўскага памежнага атрада, якія загінулі ў першыя гадзіны вайны.
На працягу 12 дзён удзельнікі хроснага хода наведаюць усе заставы Гродзенскага памежнага атрада, Брэсцкую памежную групу, а таксама Пінскі, Гомельскі, Полацкі, Смаргонскі і Лідскі памежныя атрады.
На шляху руху абраза Божай Маці Жыровіцкай адбудуцца набажэнствы з удзелам вайскоўцаў, якія правядуць святары Лідскай і Наваградскай епархій, а завершыцца хросны ход 14 траўня.




