08-05, 10:50

Некалькі тысяч гродзенцаў 9 мая разам праспяваюць "Дзень Перамогі"

Як паведамілі ў аддзеле культуры Гродзенскага гарвыканкама, масавае выкананне песні адбудзецца на плошчы Леніна за некалькі мінут да феерверка - апошняга акорда святкавання Дня Перамогі ў Гродне, намечанага на 22.00. Саліраваць у гродзенскім шматгалоссі будуць выканаўцы народнага ветэранскага хору абласнога цэнтра.

Пачнецца ж святкаванне Дня Перамогі ў Гродне з мітынгу, на якім будзе дадзены старт двухгадовай патрыятычнай акцыі. Маладыя афіцэры воінскіх часцей Заходняга аператыўнага камандавання перададуць гродзенскім кадэтам 19 спецыяльных сцягоў - па колькасці раёнаў у вобласці. Сцягі даставяць у раённыя цэнтры, дзе яны і будуць знаходзіцца пакуль будзе весціся работа па збору фота-, відэа-, аўдыёматэрыялаў аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, якія жывуць у гэтых раёнах. У год святкавання 65-годдзя Вялікай Перамогі сцягі разам з назапашаным матэрыялам вернуцца ў Гродна і папоўняць экспазіцыю аднаго з музеяў.

Акрамя таго, увесь святочны дзень на галоўнай гарадской плошчы будуць праходзіць гала-канцэрты пераможцаў і ўдзельнікаў абласнога конкурсу патрыятычнай песні, музычнага конкурсу "Студэнцкая вясна", студыі "Забава". //БЕЛТА

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя