Незвычайнае для нашых дзён фальклорнае свята - адраджэнне старажытнага абраду ў Юр'еў дзень - вырашылі падараваць культработнікі жыхарам прынёманскай вёскі Бабічы, што ў Ракавіцкім сельсавеце.
Святкаванне пачнецца ў 16.30. Пра мэту імпрэзы распавяла Рацыі ініцыятар і арганізатар, выпускніца Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Гардзейчык:
- Гэта старажытнае свята – свята першага выгану кароў у поле. Паколькі гэтае свята мала адзначаецца, мая мэта ў тым, каб адрадзіць старажытную традыцыю. Спадзяюся, што пасля сёлетняга святкавання традыцыя адновіцца і свята Юр’я ўвойдзе ў культурны каляндар Шчучынскага раёну.
Як патлумачыла арганізатарка, у сувязі з тым, што сёлета свята Юр’я супала з Радаўніцай, святочныя гульні і забавы вырашана было перанесці з 6 траўня на сённяшні дзень.




