Канфлікт паміж студэнтамі з Лівану і Сірыі адбыўся на нацыянальна-рэлігійнай глебе.
У Беларуска-Расейскі ўніверсітэт прыязджаюць вучыцца студэнты пераважна з ісламскіх краінаў. Аднак ісламскія традыцыі ў гэтых краінах розныя. Так, ліванцы вельмі горача ставіцца да мусульманскіх канонаў, а вось 21-гадовы сірыец, па меркаванні сваіх адзінаверцаў, спакусіўся на дасягненні цывілізацыі. У выніку ад самага пачатку навучання ў Магілёве ў студэнтаў-замежнікаў пачаліся канфлікты. І чарговы скончыўся бойкай.
Два маладыя чалавекі нібыта выпадкова сутыкнуліся плячыма на кухні ў інтэрнаце. У выніку сірыец быў шпіталізаваны – лекары выявілі шматлікія траўмы твару і хімічны апёк вачэй 1-й ступені. Як высветлілі міліцыянты, ліванец збіў сірыйца, пасля чаго сыпануў яму ў вочы перац. Праводзіцца праверка.
Аляксандр БУРАКОЎ




