05-03, 09:32

У Бабруйску будуць вырабляць французскія каньякі

Праект, які запусціць у горадзе сумеснае прадпрыемства з французскай кампаніяй “Бельведэр”, знаходзіцца на стадыі распрацоўкі.

Будзе пераабсталяваны былы завод вінаградных напояў. Тут стануць вырабляць і разліваць высокаякасныя віны і каньякі французскага гандлёвага дома “Гацье”, паведаміў “Бабруйскі кур’ер”. Тэрмін рэалізацыі праекта – да 2011 года. Сума інвестыцый – 12 млн. еўра. Частка акцыяў будзе ў камунальнай уласнасці. Новае прадпрыемства створыць каля 200 працоўных месцаў.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя