05-03, 09:40

У калгасе Бялыніцкага раёна даплачваюць за некурэнне

На агульным сходзе СВК "Калгас "Радзіма" Бялыніцкага раёна вырашана: сёлета павінны кінуць курыць 58 працаўнікоў.

Барацьба з курэннем ў гэтай сельскай гаспадарцы вядзецца даўно. 14 гадоў таму старшыня калгаса Аляксандр Лапацентаў не толькі сам развітаўся з шматгадовай шкоднай звычкай, але і далучыў да здаровага ладу жыцця ячшэ 30 чалавек.

– Гэта хваля некурэння была першым крокам да дысцыпліны, каб захаваць гаспадарку ў пасляперабудовачныя хістанні, – так тлумачыць сваю ідэю Лапацентаў.

У "Радзіме" пераконваюць кінуць паліць цыгарэты не на словах, а эканамічным інтарэсам. Некурцам тут даплачваюць 10% ад заробку. Калі сярэдні заробак склаў летась 508 тысяч рублёў, то гэта прыкладна 50 тысяч на месяц альбо 600 тысяч на год. Калі не кураць муж і жонка – удвая болей.

Сёння ў "Радзіме" не кураць 230 чалавек, што складае 64%. Калі да канца года прагноз будзе выкананы і колькасць некурцоў павялічыцца адпаведна, даплата за некурэнне складзе ўжо не 10, а 15%. //Bulletinonline
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя