10-03, 13:53

Жыхар Магілёва памёр ад голаду

Калі яго прывезлі ў лякарню, ён выглядаў, як нябожчык, пішуць “Могилевские ведомости”. Адно што вочы расплюшчваліся.

“Хуткая” забрала 40-гадовага мужчыну з нейкага ўбогага жытла ў прыватным сектары горада па вуліцы Калужскай. Ён распавёў медыкам, што не еў тры дні, але і дагэтуль харчаваўся абы-як.

У лякарню змізарнелага магілёўца прывезлі запакаваным у поліэтылен, бо ён быў надзвычай вашывы.
Выратаваць небараку ўрачы не здолелі – ён памёр праз некалькі гадзінаў пасля шпіталізацыі.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя