29-03, 15:40

Непаўнагадоваму забойцу ў Бабруйску далі 15 год

У Бабруйску вынесены прысуд у гучнай справе забойства 10-гадовага хлопчыка ў леташнім жнiўнi. Калi хлопчык знiк, у яго мацi вымагалi некалькi тысяч долараў за вяртанне сына. Цела малога было знойдзена праз некалькi дзён: яго гвалтоўна ўтапiлi.

Суд быў закрытым, але прысуд калегiя па крымiнальных справах Магiлёўскага абласнога суда аб’явiла ў адкрытым пасяджэннi. Вучань адной з бабруйскiх школ, 1993 года нараджэння, прызнаны вiнаватым у наўмысным забойстве малагадовага з асаблiвай жорсткасцю, а таксама ў крадзяжы, разбоi i вымаганнi. Пакаранне — 15 гадоў зняволення, з адбываннем у выхаваўчай калонii. Вынесены прысуд яшчэ можа быць абскарджаны. //"Звязда"

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя