30-03, 15:09

У Бабруйску абвешчаны конкурс на лепшы праект помніка Дуніну-Марцінкевічу

Аддзел культуры гарвыканкама сумесна з гарвыканкамам абвесцілі конкурс на лепшы праект помніка-бюста класіку беларускай літаратуры Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу.

 

У конкурсе могуць прыняць удзел беларускія прафесійныя мастакі, скульптары, архітэктары, а таксама студэнты і выпускнікі архітэктурных і мастацкіх навучальных устаноў., паведамляе рэгіянальны партал "Бабруйск".

 

Конкурс будзе праводзіцца ў адзін тур з 1 па 25 красавіка 2008 года. Пераможца конкурсу будзе вызначаны камісіяй да 1 траўня 2008 года.

 

Дадатковую інфармацыю можна даведацца ў адказнага сакратара конкурса па тэл. 8-0225-58-60-29.

 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя