23 красавіка актывісты абласной дэмакратычнай кааліцыі Магілёва пры падтрымцы руху “За Свабоду” наведалі раёны, пацярпелыя ад аварыі на ЧАЭС.
Па словах актывіста руху “За Свабоду” Рыгора Кастусёва, прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці наведалі вёскі Вепрын, Чудзяны, Малінаўка, Савінічы, што знаходзяцца ў Чэрыкаўскім і Калінкавіцкім раёнах. Гэта забруджаныя радыяцыяй вёскі, якія зараз не існуюць. Грамадскія актывісты ўсклалі кветкі і вянкі да памятных знакаў, якія знаходзяцца на месцы былых вёсак, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.
У Чэрыкаве адбылася сустрэча з ліквідатарамі на ЧАЭС, якім уручылі кветкі і кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.




