28 красавiка ў Бабруйску адкрыўся новы завод па вытворчасцi сокаў кампанii "Старая крэпасць". Чырвоную стужку на цырымонii адкрыцця перарэзаў кiраўнiк беларускага ўрада Сяргей Сiдорскi.
Новае прадпрыемства гатовае забяспечыць 70 працэнтаў агульнай патрэбнасцi айчыннага рынку ў соках.
Сёлета кампанiя "Старая крэпасць" плануе вырабiць 11 млн лiтраў соку, піша “Звязда”.
- Сёння 60 працэнтаў сокаў завозiцца ў нашу краiну з-за мяжы, - паведамiў Сяргей Сiдорскi. - Задача дзяржавы ў такой сiтуацыi - самастойна альбо з прыцягненнем iнвестара будаваць прадпрыемствы па вырабе соку.
У траўні на палiцах беларускiх крамаў з’явяцца сокi пад гандлёвай маркай "Сочный". Лiтровы пакет будзе каштаваць 2600—2700 рублёў. Кiраўнiцтва завода лiчыць, што iх прадукт заваюе спажыўцоў прымальным коштам, высокай якасцю, добрай упакоўкай i свежасцю.




