12-02, 13:37

90 тысяч мінчан захварэлі на грып

З пачатку эпідэмічнага ўздыму захворвання на грып і ВРВІ ў Мінску захварэлі больш за 90 тыс. чалавек — прыблізна 5% насельніцтва сталіцы. 

Нагадаем, эпідэмія грыпу ў Мінску была аб'яўлена 24 студзеня. У сувязі з гэтым галоўны санітарны ўрач сталіцы падпісаў пастанову аб правядзенні комплексу супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў.

Як паведамілі БелаПАН у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, у папярэднія гады за перыяд эпідэмічнага ўздыму хварэла ад 8 да 15% насельніцтва (ад 145 да 300 тыс. чалавек). За мінулы тыдзень, з 4 па 10 лютага, да медыкаў наконт захворвання на ВРВІ і грып звярнулася больш за 37 тыс. чалавек, з якіх 54% — дарослыя. Прыкладна такі ж узровень захворвання рэгістраваўся на папярэднім тыдні.

З пачатку эпідэміі шпіталізаваны 831 чалавек, з гэтай колькасці 90% — дзеці да 14 гадоў. Сярод дзяцей найбольш высокі ўзровень захворвання рэгіструецца ва ўзроставых групах 3—6 і 7—14 гадоў (36 і 46% адпаведна).

У сувязі з высокай колькасцю хворых навучэнцаў вучэбны працэс прыпыняўся ў шасці ўстановах адукацыі Мінска. У пяці з іх заняткі ўжо адноўлены. Па стане на 11 лютага ў сталіцы вучэбны працэс быў прыпынены ў гімназіі-каледжы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (Цэнтральны раён).
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя