22-02, 11:14

Маладафронтаўцы пайшлі з кветкамі ў ваенкаматы

Актывісты мінскага “Маладога фронту” сёння, напярэдадні 23 лютага – Дня абаронцы Айчыны і Дня Беларускай краёвай абароны, віншуюць ваенных камісараў. 

Разам з віншаваннямі маладафронтаўцы перадаюць вайскоўцам і адмысловыя звароты.

“Нас не зусім задавальняе сённяшні стан беларускага войска. Справа тут не толькі ў прымусовым характары службы, але і ў абсалютным заняпадзе маральных і этычных каштоўнасцяў у беларускім войску. Таму мы хочам бачыць вобраз беларускага вайскоўца як адукаванага, выхаванага і прафесійнага”, - кажа лідэр сталічнай філіі “Маладога фронту” Зміцер Хведарук.

Ігар ОЛІН

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя