04-04, 14:50

У Мінску машына без кіроўца збіла пешахода

Гэта здарылася на вуліцы Някрасава: пешаход амаль ужо перасёк праезную частку, як быў збіты легкавіком (атрымаў траўмы і трапіў у шпіталь). Пасля гэтага “Мазда” без кіроўца за рулём працягнула рух па схіле дарогі, пакуль не ўперлася ў бардзюр.

Як паведамляе БЕЛТА, уладальнік машыны сказаў, што прыехаў на працу і пакінуў аўто на ручным тормазе, пасля чаго адбыўся самарух. ДАІшнікі кажуць, што гэты рэдкі від ДТЗ, і ў ім вінаваты менавіта кіроўца.
 

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя