У Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці на аўтадарозе Лагойск - Зэмбін - Глыбокае - мяжа Латвіі, каля вёскі Урбаны, увечары 21 красавіка адбылося ДТЗ. Вадзіцель “Аўдзі А-6” учыніў наезд на лася, які раптоўна выбег на праезную частку.
Паводле прэс-службы УУС Віцебскага аблвыканкама, у выніку сутыкнення з жывёлай пацярпела пасажырка, 55-гадовая жанчына, жонка вадзіцеля іншамаркі. Яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму і страсенне галаўнога мозгу, паведамляе БелаПАН.
Раніцай 22 красавіка пацярпелая звярнулася па медыцынскую дапамогу ў Браслаўскую цэнтральную раённую бальніцу. Цяпер жанчына праходзіць лячэнне ў хірургічным аддзяленні райбальніцы.




