23-04, 19:03

Гарадоцкіх апазіцыянераў заганяюць у лес

Актывістам руху “За Свабоду” з Гарадка адмовілі ў правядзенні пікета супраць звальнення з працы актывіста руху, старшыні Гарадоцкай суполкі Партыі БНФ Леаніда Аўтухова, які яны хацелі правесці ля будынка жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гарадка 23 і 24 красавіка.

Замест гэтага намесніца старшыні Гарадоцкага райвыканкама Надзея Бурунова паведаміла актывістам аб тым, што масавыя мерапрыемствы – пікетаванне, сходы і мітынгі згодна рашэння Гарадоцкага райвыканкама ад 29 снежня 2007 года дазволены толькі ў бліжэйшым лесе да Гарадка – урочышчы “Вераб’ёвы горы”.

Паводле актывістаў, яны не збіраюцца праводзіць пікетаванне ў лесе, і сваю падтрымку Леаніду Аўтухову выразяць у распаўсюджванні інфармацыі наконт звальнення і ціску за палітычную дзейнасць, паведамляе прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча.

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя