У небе над Віцебскам увечары 26 красавіка, у Перадвелікодную суботу, з'явіўся вялікі крыж з аблокаў. Пры гэтым астатняе неба падчас заходу сонца заставалася ясным.

Незвычайная з'ява прыцягнула ўвагу многіх гараджан. На працягу гадзіны крыж меў вельмі дакладныя абрысы, а потым аблокі паступова растаялі.
Віцебск, які сёлета адзначыць 1034-годдзе, вядомы як старажытны цэнтр праваслаўя. У горадзе находзяцца два манастыры і 40 праваслаўных храмаў, у прыватнасці Кафедральны Свята-Пакроўскі сабор, Свята-Георгіеўскі храм, храм Благавешчання Найсвяцейшай Багародзіцы, у якім, паводле падання, браў шлюб Аляксандр Неўскі. Дзве старажытныя святыні — Свята-Успенскі сабор і Свята-Узнясенская царква — цяпер рэканструююцца. На гарадскім гербе выяўлена аблічча Ісуса Хрыста.
У Віцебску на працягу Перадвелікоднага тыдня знаходзіцца цудатворны абраз свяціцеля Мікалая, які прыбыў з Батурынскага Мікола-Крупіцкага жаночага манастыра (Чарнігаўская вобласць Украіны). //БелаПАН




