08-05, 13:30

У Наваполацкую бальніцу прывезлі абсалютна голую жанчыну без прытомнасці

Лекары канстатавалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія ўдары, а таксама стан алкагольнага ап'янення. Тэрмінова была праведзеная аперацыя.

Аператыўнікі Наваполацкага крымінальнага вышуку высветлілі, што жанчыну збіў сужыцель – жыхар Полацкага раёна, неаднаразова судзімы за крадзяжы, рабаванні і разбоі. Былі арганізаваныя засады ў месцах яго магчымага з'яўлення, і падазраваны быў затрыманы.

Зараз ён находзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў Полацку і ўсё, што яму інкрымінуецца, адмаўляе. Аднак, паводле міліцыянераў, падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў знойдзена шмат людзей, якія даюць сведчанні і не ў яго карысць.

Стан пацярпелай лекары характарызуюць як вельмі цяжкі, пасля аперацыі яна ў прытомнасць так і не прыходзіла. // “Хімік”

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя