04-07, 18:32

На Полаччыне засталося 400 населеных пунктаў

На чарговым пасяджэнні Полацкага райсавета дэпутатаў вырашалася пытанне па ліквідацыі населеных пунктаў.

У сувязі з тым, што ніхто не пражывае і не прапісаны ў вёсках Загорцы Вароніцкага сельсавета, Красновічы Гаранскага сельсавета, Лонніца Палатоўскага сельсавета, яны скасаваны.

Па статыстыцы на гэты момант на тэрыторыі Полацкага раёна знаходзілася 403 населеныя пункты, цяпер засталася круглая лічба — 400. паведамляюць Народныя Навіны Віцебска

 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя