Зацягнутае дрыгвой – „Тонежская “Чырачка”



“Ой чырачко, ой пташэчко, не залетай далечко,” – такою песняй жыхары Тонежа гукаюць мясцовы сімвал вясны – птушку чырачку, якая прыносіць цяпло і вясну на зямлю. Гэты ўнікальны старажытны абрад праводзіцца звычайна перад Велікодным постам. Гэта яшчэ адзін абрад са спісу нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі, які праводзіцца толькі тут.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Песні, якімі гукаюць вясну ў Тонежы, адмыслова для нас заспявала мясцовая жыхарка.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Варылі кашу для чырачкі. От. На стог сена злезем і спяваем. Ужо прыйдзем у хату і піўцэ сабе зробім з чарніц. Чарніц жменьку кінемо ды ужэ зробіцца таке чмарэ. Это ўжо ў нас така горілка была,”  – узгадвае спадарыня Кацярына.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У мясцовым доме культуры мы знайшлі некалькі здымкаў, як мясцовыя святкуюць сучасную „Чырачку”. Людзі збіраюцца. Маладыя падбіраюць пары. Усе спяваюць веснавыя песні. Жанчыны выпякаюць птушак з цеста, якія пасля кожнаму раздаюць. Спальваецца зімовае пудзіла.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Лёс вёскі  Тонеж у ваенны час быў жахлівы. У 1943-м немцы сагналі жыхароў у царкву і жыўцом спалілі 261 чалавек, 108 з якіх былі дзецьмі. У 2015 годзе на месцы спаленай царквы быў асвечаны храм-помнік.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Кася Бергель, Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя