25 прадстаўнікоў АГП вылучаныя ў выбарчыя камісіі Гарадзеншчыны



25 прадстаўнікоў ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі вылучаныя ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Гарадзенскай вобласці.

У самой Гародні дзесяць прадстаўнікоў гэтай партыі спадзяюцца быць прынятымі ў чальцы камісій.

Кажа абласная лідарка АГП Аляксандра Васілевіч:

– Вылучылі людзей ва ўчастковыя камісіі, наколькі яны там будуць зарэгістраваныя ці не зарэгістраваныя, – пакажа час. Тут – 50 – на 50. Усе ведаюць, што нашага кандыдата не будзе, Дык чаму некалькі людзей не зарэгістраваць? Але думаю, што падаўляючая большасць незалежных чальцоў камісіі не будуць зарэгістраваныя. Мы падалі ў Гародні 10 чалавек: 6 – Ленінскі раён, 4 – Кастрычніцкі.  

Ужо ў панядзелак, 24-га жніўня,  рашэнне пра склад участковых камісій павінна быць прынята на паседжэннях тэрытарыяльных выбарчых раённых камісій абласнога цэнтру.

Беларускае Радыё Рацыя