27 ліпеня – прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі



Дзясяткі тысяч дэманстрантаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі на плошчы перад Домам ураду ў Менску. Такім быў 1990 год, у якім 27 ліпеня была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

баршчэўскі

Пра значэнне гэтага дакумента гаварыў на чарговым пасяджэнні клуба імя Вітаўта Вялікага былы дэпутат Вярхоўнага савета ХІІ склікання Лявон Баршчэўскі:

– Яна дала аснову, магчымасць працаваць. У нас пасля год фактычна аказаўся, год калі мы маглі ўжо мець напрацоўкі па самых важных пунктах: па незалежнай банкаўскай сістэме, эканаміцы, закон аб грамадзянстве распрацавалі, аб адукацыі самастойныя законы. Мы атрымалі гэты год і 25 жніўня мы былі намнога больш гатовыя да таго, каб дэ-юрэ афармляць незалежнасць 25 жніўня 1991 года, чым 27 ліпеня 1990 года, бо ў нас ужо была напрацавана база.

Праз год 27 ліпеня было абвешчана выходным днём, дзяржаўным святам – Днём незалежнасці. У выніку незаконна праведзенага рэферэндуму цяперашні кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка перанёс яго на 3 ліпеня – дзень вызвалення Менску ад нацыстаў.

Маладафронтаўцы заклікалі адзначыць гэты дзень бел-чырвона-белымі сцягамі на Плошчы Незалежнасці. У акцыі ўзяло ўдзел каля 20 чалавек, якія ўсталі ў ланцуг уздоўж праспекта.

akc2_160727-eatt7

akc3_160727-7spa3

akc5_160727-530bd

akc4_160727-yzclr

13709778

13620772

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Антона Матолькі, Радыё Свабода